ВЯЧЭРНІЯ МАЛІТВЫ
Заклікі да св. Паўла Першага Пустэльніка
Святы Паўле, Ойча нашага Ордэна, маліся за нас.
Святы Паўле, верны наслядоўца Хрыста, маліся за нас.
Святы Паўле, узор прыкладу моцнай і жывой веры, маліся за нас.
Святы Паўле, любіцель самотнасці, маліся за нас.
Святы Паўле, нястомны ў малітве і пакуце, маліся за нас.
Святы Паўле, цярплівы ў нясенні прыкласцяў пустэльніцкага жыцця, маліся за нас.
Святы Паўле, які агарняеш сваёй ахвярнай любоўю Касцёл Хрыстовы і ўсё чалавецтва, маліся за нас.
Святы Паўле, прыклад вытрымкі на абранай дарозе жыцця, маліся за нас.
Святы Паўле, падрыхтаваны ў хвіліну смерці на спатканне з Богам, маліся за нас.
Каб мы з верай перажывалі нашае манаскае пакліканне, выпрасі нам у Бога.
Каб мы праз захаванне манаскіх шлюбаў станавіліся падобнымі да Хрыста, выпрасі нам у Бога.
Каб мы выконвалі Хрыстовае прыказанне любіць кожнага чалавека, выпрасі нам у Бога.
Каб мы ўмелі маліцца добра і няспынна, выпрасі нам у Бога.
Каб мы праз пакуту жыцця ўдзельнічалі ў збаўчай любові Хрыста, выпрасі нам у Бога.
Каб мы не паддаваліся спакусе лёгкага жыцця, выпрасі нам у Бога.
Каб мы дарамі зямлі, дасягненнямі тэхнікі і культуры разважліва карысталіся, выпрасі нам у Бога.
Каб мы адважна імкнуліся да дасканалай любові ў духу Евангелля, выпрасі нам у Бога.
Каб мы адчувалі сябе адказнымі за наш Ордэн і яго апостальскія заданні, выпрасі нам у Бога.
Каб мы рупліва прапаведавалі хвалу Марыі, Маці нашага Ордэна, выпрасі нам у Бога.
Праз заступніцтва благаслаўлёнай Панны, Каралевы Пустэльнікаў і Апякункі Ордэна, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Праз заслугі ўсіх Святых нашага Ордэна, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты нашу манаскую супольнасць памножыў і цнотамі ўзбагаціў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты ўсім нашым сем’ям, канфратрам і дабрадзеям нязлічаных ласк удзяліў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты аказаў Сваю міласэрнасць братам, якія ад нас адышлі, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты нашы памылкі і недахопы ў любові направіў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты ворагаў Касцёла адарыў ласкай навяртання, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты вечнай радасцю спачылых братоў, бацькоў, родных, канфратраў і дабрадзеяў адарыў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
С.: Маліся за нас, святы наш Ойча Паўле Першы Пустэльніку.
У.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што святы Павел, наш айцец, на пустыні дасягнуў святасці. Учыні праз яго заступніцтва, каб мы, развіваючы ў сабе дух малітвы і служэння, набліжаліся да Цябе ў любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітвы за памерлых
С.: Спачылыя Браты нашы, гадавіна якіх прыпадае заўтра:…..
Молімся за ўсіх нашых спачылых Братоў (кароткае маўчанне).
У.: Божа, даўца прабачэння і любячы збаўленне чалавека, просім Тваю дабрыню, учыні, каб нашы браты, бацькі, родныя і дабрадзеі, якія адышлі з гэтага свету, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых Тваіх атрымалі ўдзел у вечным шчасці ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
С.: Вечны адпачынак дай ім, Пане, У.: А святло вечнае няхай ім свеціць. С.: Няхай адпачываюць у супакоі. У.: Амэн.
Альбо пасля атрымання весткі аб смерці Брата, належыць дадаць:
С.: Пане, Божа міласэрны, просім Цябе, прымі спачылага слугу Твайго, а нашага Брата …………., каб ён мог адпачываць у хвале ўваскрашэння разам з Табою і з усімі святымі Тваімі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
С.: Вечны адпачынак дай ім, Пане, У.: А святло вечнае няхай ім свеціць. С.: Няхай адпачываюць у супакоі. У.: Амэн.
