ГОМЕЛЬ
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
ГІСТОРЫЯ
У 2000-х гг. пачалі з’яўляцца прапановы па адраджэнні парафіі з гістарычнай назвай Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. 12 снежня 2012 г. служэнне ў Гомелі распачаў тагачасны дапаможны біскуп, а зараз біскуп-эмерыт Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец ОР. Дзякуючы яму атрымалася адрадзіць парафію. Станоўчае рашэнне аб рэгістрацыі рымска-каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі было прынята на паседжанні Гомельскага гарвыканкама 21 лютага 2013 г. Парафія атрымала пляцоўку пад будову касцёла на ўскрайку горада, на скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вул. Аб’яздной.
РАСКАЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
Нядзеля:
- 8:00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 9:00 — св. Імша
- 11:30 — Ружанец
- 12:00 — св. Імша
- 14:00 — св. Імша (англ.)
Будні:
- пн, сб:
- 8.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 8.40 — св. Імша
- аўт, чц, пт:
- 18.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 18.40 — св. Імша
- ср:
- 8.00 — святая Імша
- 8.40-16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
Адпустовая ўрачыстасць:
15 жніўня
КАНТАКТЫ
ПАРАФІЯ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ
Рэчыцкі пр-т, 146-43
246046 Гомель
Вікарый: а. Майкл Уяммаду Окіка OSPPE
тэл.: +375 33 679 51 80
АХВЯРАВАННІ
Рэквізіты для ахвяраванняў у беларускіх рублях:
Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии г. Гомеля»
р/с BY90BAPB 3015 2762 4001 3000 0000
БИК BAPBBY2X ОАО «Белагропромбанк»
г. Минск УНН 401159166















